Патрабуем адкрыты суд
для Марыі і Максіма

Патрабуем адкрыты суд для
Марыі і Максіма

Мы, ніжэйпадпісаныя, патрабуем адкрытага суда над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам, выдатнымі дзеячамі дэмакратычнага руху Беларусі. Цяперашняя беларуская ўлада вырашыла зрабіць суд закрытым. Ён павінен пачацца 4-га жніўня. Марыі і Максіму пагражае да 12 гадоў зняволення — іх абвінавачваюць ў:

— публічным закліку да здзяйснення дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і Інтэрнэту;
— змове дзеля захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
— фарміраванні экстрэмісцкай групоўкі і кіраўніцтве ёю.
Што насамрэч зрабілі Марыя і Максім?

Марыя Калеснікавафлейтыстка і арт-дырэктарка. У маі 2020 года яна далучылася да каманды будучага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і з той парынатхняе беларусаў абараняць свае правы. Яркія падзеі ў Беларусі з удзелам Марыі ўразілі мільёны людзей па ўсім свеце — з верасня 2020 года Марыя атрымала сем міжнародных узнагарод.

Максім Знаквыбітны юрыст і лектар, мае ступень кандыдата юрыдычных навук, ступень MBA, быў адзначаны ў сусветных прававых рэйтынгах Chambers Europe, Who is Who Legal, IFLR-500. У маі 2020 года Максім далучыўся да каманды Віктара Бабарыка, каб аказваць юрыдычную падтрымку камандзе штаба і публічна тлумачыць беларусам іх правы і юрыдычныя працэдуры. Пазней Максім Знак прадстаўляў інтарэсы Святланы Ціханоўскай.

Марыя Калеснікава і Максім Знак — сябры Прэзідыума Каардынацыйнай рады, якая была створана для пераадолення палітычнага крызісу ў Беларусі. Каардынацыйная рада была прызнаная ЕС і ЗША прадстаўнічым органам беларускага грамадства.


Марыя і Максім знаходзяцца ў турме з верасня 2020 года — міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі іх палітычнымі вязьнямі.


Што чакае Марыю і Максіма?

Суд павінен пачацца 4-га жніўня. Ен будзе закрытым — гэта азначае, што ні прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі, ні грамадзяне не змогуць прысутнічаць на пасяджэннях.

Марыю Калеснікаву і Максіма Знака падтрымліваюць мільёны беларусаў, міжнародная супольнасць, палітыкі і вядомыя асобы. Адкрыты суд — гэта магчымасць публічна паказаць, што ў дзеяннях Максіма і Марыі няма злачынства. Мы ўпэўненыя, што справядлівы суд прывядзе да іх апраўдання і вызвалення.


Мы патрабуем адкрытага суда над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам — праўду няма чаго хаваць.


«НАВОШТА РАБІЦЬ СУД ЗАКРЫТЫМ?»
— мы хочам, каб усе задалі гэтае пытанне беларускім уладам.

Навошта рабіць суд закрытым, калі, як сцвярджаецца, есць досыць доказаў віны Марыі і Максіма?

Навошта рабіць суд закрытым, калі вы кажаце, што абвінавачанне Марыі і Максіма заснавана на іх публічных прамовах, — гэта азначае, што грамадства ўжо ўсё пачула і няма сакрэтаў, якія можна было б раскрыць?
Што можаце зрабіць вы?
Падпісаць гэты ліст і заклікаць беларускую ўладу і Мінскі абласны суд

ПРАВЕСЦІ АДКРЫТЫ СУД


і забяспечыць да яго доступ прадстаўнікам незалежных сродкаў масавай інфармацыі і грамадскасці. Пры гэтым, усім прысутным павінна быць гарантавана бяспека і свабода на пасяджэннях і пасля іх.

ПРАВЕСЦІ АДКРЫТЫ СУД


і забяспечыць да яго доступ прадстаўнікам незалежных сродкаў масавай інфармацыі і грамадскасці. Пры гэтым, усім прысутным павінна быць гарантавана бяспека і свабода на пасяджэннях і пасля іх.


Мы прапануем вам падзяліцца гэтым адкрытым лістом з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, праваабаронцамі, мастакамі, юрыстамі і іншымі людзьмі, чые галасы могуць дапамагчы Марыі і Максіму абараніць іх законныя правы і даказаць сваю невінаватасць.

Дзякуй за падтрымку!
Патрабуем адкрыты суд
для Марыі і Максіма

> 4500 чалавек
ужо запатрабавалі
адкрыты суд для Марыі і Максіма
СЯРОД IX:

  1. Святлана Алексіевіч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, член Прэзідыума Каардынацыйнай рады
  2. Святлана Ціханоўская, лідэр дэмакратычных сіл Беларусі
  3. Вераніка Цапкала, адна з лідарак аб'яднанагог штаба беларускай апазіцыі, заснавальніца Беларускага жаночага фонда, лідарка штаба Валерыя Цапкалы
  4. Джулі Фішэр, амбсадарка ЗША ў Беларусі
  5. Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях міжнароднай палітыцы
  6. Вольга Кавалькова, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады, сустаршыня БХД
  7. Максім Баграцоў, каардынатар штаба Віктара Бабарыкі, сябра Каардынацыйнай рады
  8. Роберт Бедрань, дэпутат Еўрапейскага парламенту
  9. Уладзімір Цеслер, мастак, жыхар свабоднай Беларусі
  10. Аляксандра Герасіменя, кіраўнік Беларускага Фонду спартыўнай салідарнасці
  11. Клаўдзія Рот, віцэ-спікерка Бундэстага Германіі
  12. Сяргей Чалы, эканаміст, незалежны аналітык
  13. Маргарэта Сэдэрфельт, парламентарый, Швецыя
  14. Павел Латушка, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады
  15. Анналена Бэрбак, лідар партыі Саюз 90/ Зяленыя, кандыдат у канцлеры
  16. Герхарт і Рэната Баум, заснавальнікі Фонда імя Герхарта і Рэнаты Баум
  17. Алена Леўчанка, спартсменка
  18. Маргіт Стумпп, член Бундестага, Германія
  19. Людзміла Казак, былая адвакатка Марыі Калеснікавай
  20. Саша Філіпенка, пісьменнік
  21. Мікалай Халезін, мастацкі кіраўнік «Беларускага свабоднага тэатра»
  22. Наталля Каляда, мастацкі кіраўнік «Беларускага свабоднага тэатра»
  23. Хелена Лангшадлова, парламентарый, Чэхія
  24. Аляксей Палуян, кінарэжысёр
  25. Алег Сянцоў, кінарэжысёр, былы палітвязень
  26. Сяргей Дылеўскі, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўнік беларускага аб'яднання рабочых
  27. Маргарыта Ляўчук, оперная спявачка
  28. Альгерд Бахарэвіч, пісьменьнік
  29. Уладзімір Мацкевіч, заснавальнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, ЕўраБеларусі, Лятучага ўніверсітэта
  30. Катарына Аммітцбол, парламентарый, Данія
  31. Алесь Аляхновіч, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, сябра эканамічнай групы КР
  32. Вольга Шпарага, прадстаўніца офіса па адукацыі кабінета Святланы Ціханоўскай, сябра Каардынацыйнай рады
  33. Надзея Астапчук, спартыўны менеджар, сябра Каардынацыйнай рады
  34. Кацярына Сныціна, былы капітан нацыянальнай зборнай па баскетболе
  35. Андрэй Ягораў, аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, сябра Каардынацыйнай рады
  36. Іван Краўцоў, каардынатар штаба Віктара Бабарыкі, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады
  37. Аляксандра Раманоўская, чэмпіёнка свету па фрыстайле
  38. Анжаліка Крашэўская, дырэктар/заснавальнік Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», сябра Каардынайыйнай рады
  39. Дзмітры Крук, навуковы супрацоўнік цэнтра BEROC, сябра Каардынайцыйнай рады
  40. Ягор Мешчаракоў, беларускі баскетбаліст, Камісія спартсменаў ФІБА
  41. Антон Раднянкоў, каардынатар штаба Віктара Бабарыкі
  42. Цімаці Гартан-Эш, прафесар Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў, Оксфардскій універсітэт
  43. Роберт Хабек, лідар партыі Саюз 90/ Зяленыя
  44. Таццяна Марыніч, CEO Imaguru, сябра Каардынацыйнай рады
  45. Анжаліка Агурбаш, артыстка
  46. Сяргей Лагадзінскі, дэпутат Еўрапейскага парламента
  47. Андрэй Курэйчык, кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр, сябра Каардынацыйнай рады
  48. Роберт Тышкевіч, дэпутат польскага Сейма, старшыня парламентскай групы па Беларусі
  49. Наталля Маханько, дырэктар фонду «Шанс»
  50. Наталля Дуліна, выкладчык вучэбнага цэнтра «Дантэ», сябра Каардынацыйнай рады
  51. Дзмітрый Зубаў, дырыжор, піяніст, клавесініст
  52. Пол Страсбургер, сябра Палаты лордаў Парламента Велікабрытаніі
  53. Сцюарт Вуд, палітык, сябра Палаты лордаў Парламента Велікабрытаніі
  54. Арцём Праскаловіч, юрыст Народнага Антыкрызіснага Упраўлення
  55. Яўгенія Сугак, галоўны рэдактар The Village Belarus
  56. Юры Губарэвіч, старшыня руху «За свабоду», сябра Каардынацыйнай рады
  57. Андрус Кубілюс, дэпутат Еўрапейскага парламента, Літва
  58. Давіле Шакалене, дэпутат Сейма Літоўскай рэспублікі
  59. Алег Агееў, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў
  60. Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, сябра Каардынацыйнай рады
  61. Адам Д. Ротфельд, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта
  62. Ганна Фатыга, дэпутат Еўрапейскага парламента
  63. Дзяніс Готта, дырэктар Хотта Архітэкт, сябра Каардынацыйнай рады
  64. Лаўра Бальдрыні, сябра Палаты дэпутатаў Парламента Італіі
  65. Аляксандр Нікалайчук, майстар спорту СССР па фехтаванні
  66. Мікалай Шыбека, сябра Каардынацыйнай рады
  67. Марцін Шульцэ Вессэль, прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта Людзвіга-Максіміліяна
  68. Наталля Абрашына-Жадаева, прафесар БДУ, сябра Каардынацыйнай рады
  69. Бріджыт Дзюфур, дырэктарка Міжнароднага партнёрства па правах чалавека (МППЧ)
  70. Ірына Дубоўская, дацэнт БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук
  71. Сяргей Далідовіч, беларускі лыжнік, удзельнік сямі Алімпійскіх гульняў
  72. Аляксей Шчурко, CEO Gurtam, сябра Каардынацыйнай рады
  73. Анатоль Букас, галоўны рэдактар газеты «Барысаўскія навіны»
  74. Юры Гушча, юрыст, сябра Каардынацыйнай рады
  75. Іван Рэбека, анколаг-хірург
  76. Таццяна Шчытцова, філосаф, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
  77. Наталля Панамарэнка, радыяцыйны анколаг
  78. Аляксей Шкор, CEO DEIP, сябра Каардынацыйнай рады
  79. Казімеж Уяздоўскі, чалец Сената, Польшча
  80. Канстанцін Гарачы, музыка
  81. Юлія Міцкевіч, суарганизатарка фемгрупы Каардынацыйнай рады
  82. Міхаэль Галер, дэпутат Еўрапейскага парламента, каардынатар па міжнароднай палітыцы Еўрапейскай народнай партыі
  83. Угіс Лібетыс, журналіст, Латвійскае радыё
  84. Мікалай Стрэха, начальнік вучэбна-метадычнага аддзелу Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта, сябра Каардынацыйнай рады
  85. Клара Фрогер, скрыпачка, Францыя
  86. Марка Чычыліяні, кампазітар, прафесар Універсітэта музыкі і прыкладных мастацтваў у Грацы, Аўстрыя
  87. Алег Маісееў, сябра Каардынацыйнай рады
  88. Дзмітры Шэршань, спартсмен, дзюдаіст МСМК неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы
  89. Дзмітры Нагайчанка, прадстаўнік валанцёрскага руху, сябра Каардынацыйнай рады
  90. Віталь Алексяёнак, дырыжор
  91. Фабрыцыа Рудджа, адвакат
  92. Дзмітрый Курляндскі, кампазітар
  93. Аксана Зарэцкая, культуролаг, сябра Каардынацыйнай рады
  94. Віктар Жук, святар
  95. Міхаіл Кірылюк, юрыст Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, сябра Каардынацыйнай рады
  96. Юлія Дынерштейн, музыкант
  97. Валеры Мацкевіч, палітык, сябра Каардынацыйнай рады
  98. Стэфан Кауфманн, дэпутат бундэстага Германіі
  99. Ганна Комар, паэтка, перакладчыца
  100. Віталь Молчан, танцор, балетмайстар
  101. Аляксандр Дабравольскі, сябра Каардынацыйнай рады
  102. Уладзіслаў Багамольнікаў, святар
  103. Марка Фібер, старшыня праваабарончай арганізацыі «Libereco – Partnership for Human Rights»
  104. Мікіта Салавей, урач, сябра Каардынацыйнай рады
  105. Вольга Зазулінская, кіраўнік праекта дапамогі палітзняволеным, фонд «Краіна для жыцця»
  106. Артур Удрыс, беларускі валейбаліст
  107. Сцяпан Папоў, чэмпіён свету і Еўропы па самба
  108. Вольга Бельмач, былая тэлевядучая
  109. Альміра Усманава, прафесар факультэта гуманітарных навук, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
  110. Усевалад Астахаў, юрыст
  111. Аляксей Ладзік, музыкант
  112. Іван Пішчынскі, урач, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт
  113. Ганна Ярашынская, адвакат
  114. Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады культуры
  115. Наташа Акініна, оперная спявачка
  116. Таццяна Севярынец, маці палітвязня Паўла Севярынца
  117. Ігар Палынскі, журналіст, музыкант, лідар гурта Sumarok
  118. Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life
  119. Ева Юнчык-Зіомецка, прэзідэнт адукацыйнага фонду імя Яна Карскага
  120. Андрэй Роек, старшыня адукацыйнага фонду імя Яна Карскага
  121. Жан Мары Тэбаулт, рэдактар
  122. Іаана Падольска, дырэктарка Цэнтра дыялогу імя Марка Эдельмана, Лодзь
  123. Аляксандр Дуброўскі, святар, доктар тэалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
  124. Аляксей Кубракоў, юрыст
  125. Джым Найт, палітык
  126. Сяргей Давыдзька, трэнер па легкай атлетыцы
  127. Марэк Хільшэр, дэпутат Сената Чэхіі
  128. Віталь Алексяёнак, дырыжор
  129. Алена Гіль, мастачка
  130. Ханна Радзіёўска, дырэктарка берлінскага бюро Інстытута Пілецкага
  131. Віталь Весялоўскі, музыкант
  132. Ірына Хамрэнка-Ушакова, журналістка
  133. Войцэх Паўлоўскі, сябра праўлення адукацыйнага фонду імя Яна Карскага
  134. Кірыл Шукіс, адвакат
  135. Мануэла Ротман, дэпутат бундэстага
  136. Фідан Агаева-Эдлер, піяністка
  137. Аляксандра Філоненка, кампазітар
  138. Наталля Мірыманава, заснавальніца і кіраўніца Еўразійскай мірнай ініцыятывы
  139. Аня Дапшэвічутэ, генеральная сакратарка Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА
  140. Мануэль Ідальга Навас, музыкант
  141. Павел Левінаў, прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта ў Віцебскім рэгіёне
  142. Максіміліян Маркол, прафесар электраакустычных кампазіцый і гукаў ва Ўніверсітэце музыкі і Баўхаўс універсітэце ў Веймары, Германія
  143. Іаганна Алевата, оперная спявачка
  144. Ганс Тамала, кампазітар, прафесар Паўднёва-заходняга ўніверсітэта, Чыкага
  145. Хая Чарнавін, кампазітарка, педагог, прафесарка музыкі Гарвардскага ўніверсітэта
  146. Ангеліка Лус, спявачка, прафессар Вышэйшай школы музыкі і тэатра, Штутгарт
  147. Сяргей Несцярук, дырыжор-хармейстэр Кіеўскага нацыянальнага тэатра аперэты
  148. Максім Шалыгін, кампазітар
  149. Франсуа Сартан, кампазітар, мастак-візуаліст
  150. Клеменс Гадэрштэттэр, кампазітар, прафесар Універсітэта музыкі і прыкладных мастацтваў у Грацы, Аўстрыя
  151. Бенджамін Шоер, аўтар песен, кампазітар
  152. Сімон Стын-Андэрсэн, кампазітар, прафесар Берлінскага ўніверсітэта мастацтваў
  153. Мікалай Казлоў, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі
  154. Антон Нядзелька, старшыня беларускага аб'яднання RAZAM, Германія
  155. Хасэ Санчэс-Верду, кампазітар, дырыжор, выкладчык Каралеўскай кансерваторыі Мадрыда
  156. Алёна Папова, юрыст, кандыдат у дэпутаты Дзяржаўнай Думы РФ, заснавальніца праекта Tineodna.ru
  157. Марына Руся Шукюрава, вакалістка групы «Shuma»
  158. Сара Немцаў, кампазітарка
  159. Тэадора Анцэлоці, музыкант, акардэаніст
  160. Кардэлія Дворак, кінарэжысёр, драматург, пісьменнік
  161. Стэйнгрымур Ролаф, кампазітар
  162. Малгожата Валентыновіч, піяністка
  163. Іаханес Шольхорн, кампазітар
  164. Уладзімір Раннеў, кампазітар, выкладчык Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
  165. Бірке Бертэльшмаер, кампазітар
  166. Карола Баукхольт, кампазітар, выкладчык кампазіцыі ва ўніверсітэце А.Брукнера ў Лінцы, Аўстрыя
  167. Дэніэл Пітэр Біро, кампазітар
  168. Іван Мяньшэнін, палітык, старшыня Ханты-Мансійскага РА партыі"Яблоко", кандыдат у Дзярждуму РФ
Дзякуй за падтрымку
Марыі і Максіма!
Зроблена камандай штаба Бабарыка
Кантакты: